"Штадлер" 2,5 гадзіны стаяў каля Койданава
Увечары 30 красавіка "Штадлер", які накіроўваўся з Мінска ў Брэст, 2,5 гадзіны стаяў каля Койданава. Афіцыйна паведамляецца пра "збой праграмнага забеспячэння". Цягнік ужо на шляху ў Брэст. Адпаведна ў горад над Бугам ён прыбудзе са спазненнем на 2,5 гадзіны.
Здарэнне адбылося ў 19:05 на перагоне Койданава — Негарэлае. Пасажыры паведамлялі, што не працавалі прыбіральні, перыядычна адключалася электрычнасць.
Гэта не першае здарэнне са "Штадлерам". У лютым зламаўся цягнік, які ішоў з Гомеля ў Мінск.
tut.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.