Што агульнага ў выбухах у Мінску і Віцебску?
|
Віцебск, 14 і 22 верасня 2005 года. |
Мінск 3-4 ліпеня 2008 года. |
Дзе выбухнула? |
Было два выбухі, на адлегласці сотні метраў адзін ад аднаго. Толькі між імі мінула восем дзён. Першы выбух прагрымеў 14 верасня каля 19 гадзін у кветніку на тралейбусным прыпынку каля Летняга Амфітэатра. Другі — 22 верасня ў 22.17 на пятачку паміж фантанам і намётам летняй кавярні — па вечарах тут упадабанае месца моладзевых тусовак. У гэты час людзі разыходзіліся па дамах пасля канцэрту. |
Рыхтаваліся таксама два выбухі. У 22.30 мінчукі знайшлі падазроны двухлітровы пакет з-пад соку, начынены гайкамі і перадалі яго міліцыі. Тая не стала біць трывогу. Выбух прагрымеў у 0.30. Гэты пакет ляжаў пад елкай праз дарогу ад Стэлы Мінск горад-герой. У раёне паражэння было каля 30 тысяч чалавек. |
Што выбухнула? |
Дзве бляшанкі з-пад піва, начыненыя балтамі, гайкамі, цвікамі, металічнымі шарыкамі і дэталямі ад гадзіннікаў. Выбухныя прыстасаванні былі неглыбока закапаныя ў зямлю. |
Літровы пакет з-пад соку (нібыта таматнага), начынены гайкамі. Выбуховае прыстасаванне, што спрацавала, было ў два разы менш "соку", які быў абясшкоджаны за 2 гадзіны да выбуху. |
Колькі чалавек пацярпела? |
Першым выбухам у прыпынку былі слаба параненыя двое: школьнік у нагу і маладая жанчына - у руку. Каля паўсотні жыхароў горада пацярпелі пасля другога выбуху. 39 чалавек было шпіталізавана. Шэсць з іх атрымалі пранікальныя аскепкавыя раненні грудной клеткі і брушнай паражніны. |
Паранена 46 чалавек, 54 чалавекі звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Адзін чалавек быў шпіталізаваны з пашкоджаннем галавы. Яшчэ аднаго раніла ў нагу, грудзі і жывот. |
Ці быў гэта тэракт? |
Пра тое, што менавіта адбылося ў Віцебску, і чаму выбухі нельга назваць тэрарызмам праваахоўныя органы паспрабавалі растлумачыць абывацелям толькі на пяты дзень. Тлумачэнне зводзілася да таго, што выбухныя прыстасаванні былі зробленыя на непрафесійным узроўні. Тэрарысты так не узрываюць! Крымінальная справа распачата па артыкуле "замах на забойства, здзейсненае грамадска небяспечным чынам". |
На пяты дзень пасля здарэння органы пацвердзілі слых пра тое, што другое выбуховае прыстасаванне, якое не ўзарвалася, было знойдзена за некалькі гадзінаў да выбуху і міліцыя проста "праспала", ведаючы пра небяспеку. Пакуль распачата крымінальная справа па факце "злоснае хуліганства з пагрозай жыццю людзей, з ужываннем зброі". |
Што пра гэта казаў прэзідэнт? |
Праз тыдзень пасля затрымання падазраваных прэзідэнт нечакана паведаміў, што злачынства фактычна раскрытае: "У Віцебску гэтыя два ахламоны падарвалі імітацыйнае прыстасаванне і думалі, што іх не знойдуць. Іх хутка вылічылі, знайшлі, і яны ўжо распавялі, дзе бралі порах і як жадалі папалохаць людзей у месцах". |
"Думаю, што арганізатары выбуху - гнюсныя, баязлівыя людзі. Калі ўжо жадаеце ваяваць, давайце лоб у лоб, чаго хавацца?... Ніякія правакацыі тут нікому не дапамогуць, калі камусьці гэта ўсё не падабаецца. Такіх у нас у краіне нямала, хоць і не вельмі шмат - тых, каму не падабаецца гэтае свята. І вы іх ведаеце, і шматлікіх - у твар. Што датычыцца "закручвання гаек". Ведаеце, ізноў гнюснасць нейкая. Што такога адбылося ў краіне, каб "закручваць гайкі"?! Не важна, хто яны (арганізатары выбуху) будуць. Лідэры яны будуць або не лідэры, значныя постаці для Захаду, для Ўсходу або для ўнутранага спажывання - разбірацца будзем па поўнай праграме". |
Якія версіі прагаворвалі праваахоўныя органы |
Міністр МУС Уладзімір Навумаў: "Верагодней, выбухі арганізаваў чалавек, які не зусім адказвае за свае ўчынкі". Па словах намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Юрыя Крывашэева, менавіта на месцы апошняга выбуху "збіраецца шмат нефармальнай моладзі: скінхеды, гопнікі, папса, металісты, і, магчыма, меў месца перадзел сфер уплыву паміж гэтымі групоўкамі". |
Начальнік ГУУС Мінска генерал Анатоль Куляшоў: "Хутчэй за ўсё, гэта магло быць хуліганства незадаволеных тым, што ў Мінску праводзіцца прыгожае свята. Чалавек з хуліганскіх меркаванняў прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне". |
Як шукалі “тэрарыста”? |
Фотаробаты падазраваных з'явіліся ў прэсе на трэці дзень пасля другога выбуху. |
Па сутнасці, пад падазрэннем усе мінчукі. Міліцыя ходзіць па дамах і настойліва прапаноўвае грамадзянам запоўніць "антытэрарыстычную" анкету з пытаннем "дзе вы былі ў ноч з 3 на 4 ліпеня?", ці няма сярод знаёмых "чорных капальнікаў" і наркаманаў. З тым жа пытаннем звяртаюцца да студэнтаў-хімікаў і проста прахожых мужчынаў на вуліцы, падобных на "міфічны" фотаробат "тэрарыста". Пры гэтым, міліцыя чамусьці баіцца публікаваць фотаробат падазраванага (-ых). Яны даступныя толькі аператыўнікам. Пад адмысловым падазрэннем — пацярпелыя ад выбуху — яны былі там. Супрацоўнікі ў цывільным запісваюць пашпартныя дадзеныя ўсіх пасажыраў, якія едуць у Віцебск. Ужо цяпер па справе аб выбуху на 10 сутак затрыманыя 13 актывістаў апазіцыі. Іх правяраюць на прыналежнасць да незарэгістраваных дэструктыўных арганізацый, у тым ліку і да "Белага легіёна". |
Што кажуць іншыя эксперты? |
Палітычны аналітык Аляксандр Фядута : "У мяне такое адчуванне, што Аляксандру Лукашэнку зрабілі папярэджанне. Прычым да нядаўняга часу я тлумачыў яго цалкам адназначна, - гэта папярэджанне з боку тых, каго ён абдурыў з прыватызацыяй двойчы. У першы раз - калі даваў абяцанні і ў другі - калі не падпусціў у Беларусь у момант, калі прыватызацыя пачалася рэальна… Разам з тым, жадаў бы звярнуць увагу на некаторую акалічнасць. Калі мая версія справядлівая, гэта азначае, што Аляксандра Лукашэнку ўспрымаюць не як палітыка, а як бізнесмена". Палітычны аналітык Уладзімір Мацкевіч : "Няма ніякіх прыкметаў таго, што гэтыя выбухі насілі нейкі палітычны характар -- звязаны з публічнай палітыкай: Не было потым ні заяў, ні ўзяцця адказнасці. Так тэракты не робяцца. Гэта чыста правакацыйнае па почырку дзеянне… Больш ёсць падставы ў версіі, што выбух быў сігналам нейкай групы кіраўніку дзяржавы, які, як было зразумела загадзя, будзе прысутнічаць на свяце. Але нават калі б яго там нечакана не апынулася, выбух і ахвяры становяцца ўдарам па важных для яго каштоўнасцях. Матывам у выпадку такой версіі можа стаць як помста, так і не абвешчанае публічна патрабаванне здзейсніць нейкія дзеянні ў карысць дадзенай групы інтарэсаў. У такім разе версія набывае адценне шантажу, а таксама можа мець палітычнае значэнне". Янаў Палескі, палітычны аналітык: "Тэракт варта разглядаць як нематываванае дзеянне - нематываванае ў тым сэнсе, што, у адрозненне ад класічных злачынстваў, апісаных у дэтэктыўнай літаратуры, эфекты падобнага дзеяння ў прынцыпе немагчыма прадбачыць і немагчыма кантраляваць. Могуць зняць кіраўніцтва спецслужбаў, могуць павялічыць ім фінансаванне, могуць стукнуць ракетамі па віртуальным Бэн Ладэну, могуць сваімі дзеяннямі падарваць асновы дэмакратыі, але могуць іх узмацніць... Сэнс класічнага тэракту складаецца ў самапрад'яўленні: я, Урфін Джус, вялікі і жудасны майстар жахаў… Але ніхто не бярэ на сябе адказнасці, затое ўсе гатовыя распрацоўваць версіі і выкарыстоўваць гэтую падзею ў сваіх мэтах. Так усё часцей адбываецца ва ўсім свеце. Гэта значыць тэракт генетычна змяняецца. Яго формулай становіцца ананімнасць". Палітолаг Юры Шаўцоў: "Задача, як я разумею, была: выклікаць паніку падчас начнога канцэрта. Гэта, праўда, не атрымалася. Гэта значыць нацыянальную псіхалогію і псіхалогію ўлады сцэнарыст ацэньваў няслушна. Мог быць хто заўгодна. Прыватызацыя, дакладней прыток буйных знешніх інвестыцый абавязкова прывядзе да спроб уздзеяння на ўладу праз "палітыку". Апазіцыя знаходзіцца ў самым слабым за ўсе гады яе існавання становішчы. Дэзінтэграцыя і выхад радыкальных груповак з-пад уплыву больш менш сістэмных лідэраў, пераход бяссільных маргінальных радыкальных груповак да тэрору - звычайная заканамернасць у любой краіне. Судзячы па Сетцы псіхалагічна моладзевае радыкальнае асяроддзе - гатовае да сваёй версіі палітыкі тэрору: "быдла перамагае", "з'еду на гэтыя дні за горад", "ненавіджу"... |