Што думаюць фатографы пра экспертызу здымкаў Антона Матолькі
У канцы сакавіка 2015 года фатограф Антон Матолька ўначы пад Вязынкай робіць некалькі здымкаў рэдкага для Беларусі паўночнага ззяння, выкладае ў свой блог, а праз паўтара года судзіцца праз гэтыя фота з Белтэлерадыёкампаніяй. Яна, перакананы Матолька, незаконна і без яго згоды выкарыстала фота ў сваіх сюжэтах. Першае паседжанне праходзіць феерычна: юрыст тэлекампаніі ставіць пад сумнеў мастацкую вартасць здымкаў, Матолька патрабуе аб БТ адзін рубель (старымі). Суддзя ў выніку прызначае мастацкую экспертызу. Яна цягнецца месяц і завяршаецца вялікім тэкстам на дзевяці лістах. Кароткі змест: фотаздымкі Антона Матолькі, выкарыстаныя ў навінах БТ без яго згоды, "не валодаюць прыкметамі творчай навізны". Таму імі можна карыстацца, не пытаючы дазволу аўтара.
Вядомы беларускі фатограф Альфрэд Мікус з тэкстам экспертызы катэгарычна не згодны.Кажа, што аўтарскім творам можна назваць абсалютна любы фотаздымак. Нават зроблены адным пальцам на тэлефон.
Любы фотаздымак ― гэта ўжо твор аўтара. І ён павінен ахоўвацца законам аб аўтарскім праве. Любая выява, я лічу. Эксперт абсалютна няправільна трактуе фармулёўку рэпартажнай, жанравай, пастановачнай, мастацкай фатаграфіі. Я лічу, што любы твор, які зафіксаваў фатаапарат канкрэтнага чалавека, гэта яго ўласны мастацкі твор
Я дзьве начы заснуць не мог! Як праходзіць суд "Матолька супраць БТ".
"Фізічных пакутаў я не адчуваў, толькі маральныя... Мяне называлі фатографам, які аддае фотаздымкі БТ. Убачыўшы свае фотаздымкі ў сюжэтах, я адчуў сябе падманутым... У мяне быў стрэс. Я не мог нармальна спаць некалькі сутак", — расказвае Антон Матолька суддзю пра тое, як перажываў учынак супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі.
Экспертызу здымкаў Матолькі, дарэчы, праводзіў не іншы фатограф, а загадчык кафедры кінатэлеаператарства факультэта экранных мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў, кінаааператар і кандыдат мастацтвазнаўства Андрэй Чупрынскі. Размаўляць з Еўрарадыё ён адмовіўся катэгарычна і нават не ведаючы, што тэмай размовы будуць мастацкія якасці фотаздымкаў паўночнага ззяння.
Я, як чалавек і фатограф, лічу, што гэтая экспертыза ― гэта поўная лухта. Таму што фотаздымак сам па сабе з'яўляецца творам мастацтва. І цяжка ўявіць экспертызу, якая можа даводзіць, што фотаздымак, зроблены прафесійным фатографам з дапамогай прафесійнай тэхнікі, з выкарыстаннем прафесійных ведаў, не з'яўляецца творам мастацтва. Гэта, мякка кажучы, няпраўда
Лянкевіч лічыць, што ўся гэтая гісторыя са здымкамі Антона Матолькі мае дзве асноўныя прычыны. Па-першае, Белтэлерадыёкампаніі вельмі не хочацца плаціць за выкарыстаныя фота нават адзін рубель. Гэта будзе азначаць, што карыстацца чужымі фота ў сваіх сюжэтах без дазволу аўтараў усё ж нельга. А па-другое, перакананы Лянкевіч, у Беларусі фатаграфія ў прынцыпе яшчэ не лічыцца мастацтвам. Хутчэй дадаткам да тэкстаў ці відэасюжэтаў:
"Фатаграфія на дадзены момант, у чым я моцна ўпэўнены, у Беларусі ў прынцыпе не з'яўляецца мастацтвам. Гэта нейкі дадатак да тэксту ў газеце, да публікацый. Фатаграфія ў Беларусі з'яўляецца толькі дадаткам. І аб гэтым сведчыць вялікая колькасць рэчаў", ― перакананы Лянкевіч.
І што рабіць зараз фатографу Матольку? Яго калегі лічаць, што выйграць суд супраць Белтэлерадыёкампаніі дапаможа толькі яшчэ адна экспертыза здымкаў, зробленая чалавекам з афіцыйных беларускіх структур і лепш са званнем доктара мастацтвазнаўства з 25-гадовым вопытам працы. Ці будзе ён сам пры гэтым фатографам ― абсалютна не важна.