Што надзець, калі на дварэ +30? Раіць стылістка з Мадрыда

Лета

Лета / unsplash

Нас чакае спякотнае лета, палохаюць сіноптыкі. Еўрарадыё распытала беларускую стылістыку Яраславу, як перажыць спякоту і застацца стылёвым.

Яраслава жыве ў Іспаніі, у Мадрыдзе. Калі мы стэлефаноўваемся, за акном у нашай суразмоўніцы +31.

— Пакуль яшчэ не надта горача, у нас летам да +40 бывае, — кажа яна і дае некалькі парадаў, каб чытачам Еўрарадыё ў 30-градусную спякоту таксама было "не надта горача".

 

1. Звяртайце ўвагу на склад рэчаў

— Гарачым летам важна, каб тканіна была натуральнай. Так, цяпер у крамах шмат сінтэтыкі і так, сінтэтыка таннейшая, але ў ёй летам вы будзеце адчуваць сябе вельмі дыскамфортна, — кажа Яраслава.

Звяртайце ўвагу на лён, віскозу, ліяцэл, а калі можаце сабе дазволіць — на шоўк. Абутак бярыце скураны, у ім вам будзе нашмат лягчэй гуляць у "плюс трыццаць".

Что надеть, когда на улице +30? Советует стилистка из Мадрида
Выбірайце натуральныя тканіны / Unsplash

2. А-сілуэты і рэчы, звязаныя кручком

Яраслава раіць звярнуць увагу на ільняныя камплекты — напрыклад, актуальныя цяпер шорты-бермуды і спалучэнні з кашуляй ці топам.

А самы трэндавы варыянт — рэчы-крашэ, то-бок звязаныя кручком. Цяпер масмаркет прапануе шмат імітацый ручной працы ў такім стылі.

Что надеть, когда на улице +30? Советует стилистка из Мадрида
Звязаныя кручком рэчы ў трэндзе / canva

— У іх вам не будзе горача, да таго ж гэта цяпер у трэндзе. Галоўнае, старайцеся спалучаць іх так, каб у горадзе ваш убор не выглядаў занадта пляжным.

Выдатны варыянт на лета — сарафан А-сілуэту, мідзі ці максі. Цяпер у модзе празрыстыя тканіны, але калі выбіраеце празрыстую рэч, асабліва ўважліва прачытайце склад. Часта ў такіх мадэлях брэнды выкарыстоўваюць менавіта сінтэтыку.

Что надеть, когда на улице +30? Советует стилистка из Мадрида
Сукенка / canva

Не ведаеце, які абраць верх — звярніце ўвагу на пола, яны сёння вельмі актуальныя.

У цэлым жа для гарачага надвор'я найлепшы варыянт — сукенка. Нічога прыдатнейшага для спёкі не прыдумалі.

 

Чым адрозніваецца мода ў Іспаніі і ў Беларусі?

Іспанка не будзе ахвяраваць камфортам дзеля прыгажосці, кажа Яраслава. Яе ўласныя абцасы адправіліся на далёкую паліцу ў шафе.

— У Беларусі я лёгка магла пайсці ва ўніверсітэт у абутку на абцасе, а цяпер стыль змяніўся. Ён усё яшчэ жаноцкі, я не нашу красовак са спартовым касцюмам, але цяпер гэта ў асноўным кэжуал.

У цэлым Іспанкі ў адзенні шукаюць камфорту, высокія абцасы — толькі для асаблівых мерапрыемстваў. Ды нават на асаблівае мерапрыемства іспанкі выберуць максімальна зручны абутак. У цэлым, калі іспанка ідзе на шопінг, яна думае "вобразам", а не проста бярэ ўпадабаную рэч.

А яшчэ іспанкі часта купляюць рэчы ў масмаркеце. Вядома, не ў апошнюю чаргу гэта звязана з тым, што адна з найбуйнейшых кампаній гэтага сегмента — Inditex (асноўныя брэнды: Zara, Pull&Bear, Massimo Dutti, Oysho, Bershka, Zara Home, Stradivarius) — родам з Іспаніі.

— Тут гэтыя брэнды каштуюць крыху танней, чым у іншых краінах, і большасць апранаецца ў масмаркеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі