Што Раманчук зможа зрабіць у Савеце па развіцці прадпрымальніцтва?

Што Раманчук зможа зрабіць у Савеце па развіцці прадпрымальніцтва?

Аляксандр Лукашэнка істотна абнавіў склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва. З яго прыбралі ветэрана дзяржслужбы Пятра Пракаповіча і скандальнага бізнесмена Юрыя Чыжа. Затое ў склад Савета ўключаны апазіцыйны ўладам эканаміст Яраслаў Раманчук.

Ці зможа ён істотна паўплываць на бізнес-клімат у краіне? Якія мэты ён перад сабой ставіць? Ці разлічвае знайсці “саюзнікаў” сярод іншых сябраў Савета? Усё гэта мы абмяркуем з Яраславам Раманчуком у жывым эфіры Еўрарадыё — у 16:20, пасля выпуску навінаў.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце Яраславу Раманчуку пытанні!

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі