Што такое Belarus Tomorrow? Дзе і як глядзець?
Адзін з варыянтаў лога Belarus Tomorrow
Беларусам знайшлося месца на новым спадарожніку, які запусцілі "Рэпарцёры без межаў". Напачатку сакавіка Svoboda Satellite пачаў адкрытае бясплатнае вяшчанне. Там можна паслухаць Еўрарадыё і пабачыць новую беларускую стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow.
Што гэта за праект, хто за ім стаіць, як ён будзе развівацца, дзе глядзець — і як далучыць сяброў і сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі? Распавядаюць заснавальнікі Belarus Tomorrow Зміцер Новікаў і Павел Марыніч.
Стрым пачынаецца а 13-й па Мінску. Глядзіце тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.