Што з маімі паўнамоцтвамі? — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / facebook.com/S.Tsikhanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам, у якім заявіла, што не змагаецца за ўладу. Яна пракаментавала прызначэнне даты прэзідэнцкіх выбараў у РБ на 26 студзеня 2025-га.

"Што з маімі паўнамоцтвамі? — кажа Ціханоўская. — У мяне ёсць абавязак перад грамадзянамі Беларусі правесці сапраўдныя, сумленныя выбары. І сумленныя выбары патрэбныя не мне асабіста. Яны патрэбныя Беларусі, каб выйсці з крызісу.

Я не змагаюся за ўладу. Я змагаюся за тое, каб беларусы вярнулі сабе права выбару. Каб гаспадаром у сваёй краіне быў народ, а не чалавек [Аляксандр Лукашэнка], які лічыць сябе гаспадаром краіны і народа.

Так што мы працягнем сваю працу. Праблема не ў маіх паўнамоцтвах, а ў тым, што рэжым баіцца праводзіць сумленныя выбары, бо ведае, што пацерпіць паразу. Як і ў 2020 годзе.

А сумленныя выбары патрэбны нашай краіне. Я павіншую чалавека, які будзе на іх абраны. А фальсіфікацыю не прызнае ні беларускае грамадства, ні міжнародная супольнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі