Што зменіцца ў замежнай палітыцы Беларусі ад “перастаноўкі ложкаў” у МЗС — эфір
Роза Турарбекава
Звальненне з пасады міністра замежных спраў Алейніка хоць і стала крыху нечаканым для экспертаў, але… не больш за тое. Маўляў, звольніў Лукашэнка Алейніка, прызначыў кадравага дыпламата Рыжанкова, толькі нічога гэта ў замежнай палітыцы Беларусі не зменіць. Бо не гэтыя “міністры” прымаюць нейкія рашэнні і фармуюць парадак дня — яны на ўсё гэта фактычна і ўплыву ніякага не маюць. А ў той жа час дэмакратычныя сілы пашыраюць і ўзмацняюць свае кантакты з Захадам. Што праўда, і тут ёсць адна кадравая нечаканасць: сышоў з пасады прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
Ці варта чакаць нейкіх зменаў ад прызначэння новага міністра ў МЗС і што такое замежная палітыка Мінска сёння? Як сёння выглядаюць адносіны Мінска з Масквой і што там з “саюзнай інтэграцыяй”? Ці змяняецца стаўленне Захаду да беларускіх дэмсіл і рэжыму ў Мінску і што зменіцца з адыходам Кавалеўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.