Штогод з беларускіх ВНУ адлічваюць каля 8000 студэнтаў

Студэнты

Студэнты

Каля 8000 студэнтаў штогод адлічваюць з беларускіх ВНУ. Прычым палова з іх сыходзіць па ўласным жаданні, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

"Штогод каля 8 тысяч студэнтаў мы адлічваем з ВНУ, палову з іх — за непаспяховасць (мы вітаем жорсткае запытанне за якасць адукацыі), але палова — па ўласным жаданні. І гэта сведчыць, што з прафарыентацыяй мы істотным чынам не дапрацоўваем", — перадае БЕЛТА словы міністра.

Таксама Іванец заявіў, што цяпер у каледжы ідзе палова выпускнікоў 9-х класаў. Раней такіх было 30%.

На сустрэчы з Рэспубліканскім саветам рэктараў 13 лютага Аляксандр Лукашэнка моцна раскрытыкаваў сістэму вышэйшай адукацыі і заявіў, што створыць групу для яе праверкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі