Штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху павысяць - Навумаў

За павышэнне штрафаў для парушальнікаў правілаў дарожнага руху выступае міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.  Паводле яго словаў, увядзенне новага адміністрацыйнага кодэкса, які зрабіў больш жорсткай адказнасць кіроўцаў за парушэнне ПДР, станоўча паўплывала на іх свядомасць. У той жа час Навумаў перакананы, што пакаранне для кіроўцаў, якія дапускаюць сур’ёзныя парушэнні, мусіць быць больш жорсткім.

Паводле звестак МУС, летась у Беларусі па віне нецвярозых кіроўцаў было здзейснена 836 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 189 чалавек, больш за тысячу атрымалі траўмы рознай ступені. Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя больш за 32,5 тысячы нецвярозых кіроўцаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі