Штрафы за спазненне ў школу і пончыкі за 21 еўра — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль музыкі пачынаюць губляць свае даходы з-за развіцця штучнага інтэлекту, наведвальнікаў кірмашу ў Вільні падсаджваюць на пончыкі за 21 еўра. Тым часам нюрнбергская гімназія зарабляе на спазненнях старшакласнікаў, а прэзідэнтам Намібіі ўпершыню абралі жанчыну.
Больш падрабязна пра тое, што адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
Спазніўся? Гані пяць еўра!
Гімназія Дзюрэра ў Нюрнбергу ўвяла штрафы за спазненне без уважлівай прычыны. Цяпер, калі навучэнцы 9-11 класаў не прыйшлі на ўрок своечасова, яны абавязаныя заплаціць за гэта па пяць еўра.
ШІ адбірае прыбытак у музыкаў
Пакуль Літва зарабляе на пончыках, а Германія — на штрафах старшакласнікаў, даходы музыкаў па ўсім свеце сталі рэзка падаць.
Ва ўсім вінаваты — штучны інтэлект. Паводле прагнозу навукоўцаў, ужо да 2028 года прыбытак работнікаў музычнай індустрыі скароціцца на чвэрць.
Па словах экс-удзельніка ABBA Б'ёрна Ульвеуса, які з'яўляецца прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі таварыстваў аўтараў і кампазітараў, палітыкам трэба заняцца стварэннем стандартаў для абароны аўтарскіх правоў.
Музыкант лічыць, што пры гэтым законы павінны спрыяць адказнаму тэхналагічнаму развіццю, каб ШІ стаў інструментам для развіцця крэатыўнасці, а не заменай прадстаўнікам творчых прафесій.
Жанчына-прэзідэнт
72-гадовая Нетумба Нандзі-Ндаітва набрала 58% галасоў і стала прэзыдэнткай Намібіі. Жанчына-прэзідэнт — гэта абсалютна новы раздзел у гісторыі гэтай краіны.
З лютага 2024 года і да цяперашняга часу палітык займала пасаду віцэ-прэзідэнткі.
Яна нарадзілася ў 1952 годзе, а ў 1970-х вучылася ў СССР.
За гады сваёй кар'еры Нандзі-Ндаітва займала некалькі дзяржаўных пасад, у тым ліку была дэпутаткай парламента.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.