Шульган перадумаў, падае дакументы у ЦВК у пятніцу 17 ліпеня
Кандыдат ад дармаедаў вырашыў падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы нягледзячы на тое, што не мае рэгістрацыі.
Юрый Шульган перадумаў адмаўляцца ад барацьбы за пасаду прэзідэнта Беларусі. Як паведамііў Еўрарадыё кіраўнік яго штаба Паўлюк Канавальчык, канчатковае рашэнне было прынятае ля стойкі універсама “Цэнтральны”: “Тут народ як даведаўся, што Юрый не хоча ісці, адразу пачаў пераконваць яго. Пасыпаліся смскі, тэлефон разрываўся. У выніку мы вырашылі заўтра аднесці дакументы. Нават без рэгістрацыі, не паспелі зрабіць у новы пашпарт. Панясем заўтра”.
Інфармацыя аб тым, што Шульган вырашыў адмовіцца ад удзелу ў выбарах з’явілася ўдзень 16 ліпеня. На дадзены момант дакументы ў ЦВК падалі ўжо 9 кандыдатаў.