Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады

Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады

Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, інфармуе tut.by. Палітыку 83 гады. Партыю ён ачольваў з 1998-га. Але цяпер з-за праблем са здароўем у бліжэйшыя выходныя не трапіць на VII з'езд, які мусіць выбраць новага кіраўніка. Ім можа стаць Сяргей Чэрачэнь, былы сябра праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, які стаў намеснікам Шушкевіча ў ліпені сёлета. Станіслаў Станіслававіч балатавацца не будзе.

"Шчыра кажучы, мне ўжо даўно не з рукі займацца партыйнай працай — мне 83 гады ўсё-такі, дастала", — кажа палітык, які ў 1991-1994 гадах быў першым кіраўніком незалежнай Беларусі.

Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады
Сяргей Чэрачэнь. Фота: facebook.com/svcherechen

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі