Шушкевіч: У 1994-м годзе ўсе кандыдаты мелі аднолькавы час на тэлебачанні

Еўрарадыё даведалася, каго часцей паказвалі па тэлевізары на першых выбарах прэзідэнта.
У аўторак спецыялісты Беларускай асацыяцыі журналістаў прэзентавалі апошнія вынікі маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 у беларускіх СМІ”. Па-ранейшаму найбольш эфірнага часу на дзяржаўных каналах адводзіцца дзеючаму прэзідэнту. А альтэрнатыўныя кандыдаты згадваюцца збольшага без прозвішчаў. 

Ці выкарыстоўваўся такім самым чынам адміністратыўны рэсурс падчас першых выбараў прэзідэнта Беларусі?

“У 1994 годзе гэта было прыстойна. Усе мелі аднолькавы час на тэлебачанні, аднолькавы час на радыё — ніякіх не было адрозненняў”, — узгадаў тагачасны кіраўнік краіны і кандыдат у прэзідэнты Станіслаў Шушкевіч.

Кіраўнік ураду і кандыдат у прэзідэнты Вячаслаў Кебіч не злоўжываў адміністратыўным рэсурсам, адзначыў ён. Пазняк, Лукашэнка, Кебіч, Шушкевіч — абсалютна ўсе знаходзіліся ў аднолькавых умовах.
“У Кебіча былі лепшыя плакаты, можа, там працавала больш прафесійная каманда... Але што да эфірнага часу і да месца ў газетах — ніякай розніцы не было. Гэта абсалютна непараўнальна з сённяшняй сітуацыяй. Тады абсалютна не было ніякіх перакосаў.
Скаргі маглі быць толькі на тое, што ў кагосьці магло быць больш сродкаў. У гэтым сэнсе быў адміністратыўны рэсурс. Але каб эфірны час быў такі розны! Такога не было”
, — прыгадвае Шушкевіч.
Колькі эфірнага часу мелі кандыдаты ў прэзідэнты на дзяржаўных тэлеканалах?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі