Швецыя аднаўляе ўсеагульную вайсковую павіннасць з 2018 года

Швецыя аднаўляе ўсеагульную вайсковую павіннасць з 2018 года

Улады Швецыі збіраюцца з 2018 года аднавіць усеагульную вайсковую павіннасць. Па словах міністра абароны краіны Петэра Хультквіста, якія перадае interfax.by, яна закране таксама і дзяўчат.

За апошнія два стагоддзі на тэрыторыі Швецыі не адбылося ніводнага ўзброенага канфлікту. У 2010 годзе краіна адмяніла прызыў на вайсковую службу, прызнаўшы яго неэфектыўным для задавальнення патрэбаў сучаснага войска. Цяпер прызыў адновяць.

Паведамляецца, што рэформа закране шведаў, народжаных пасля 1999 года. Паводле прагнозаў, штогод у войска будуць прызываць каля 4000 навабранцаў абоіх палоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі