Швецыя ўпэўненая, што замежная падлодка была каля яе берагоў

У Міністэрстве абароны Швецыі ўпэўненыя, што ля берагоў краіны ў кастрычніку 2014 года была замежная падводная лодка. Пра гэта на брыфінгу падчас візіту ў Эстонію заявіў міністр абароны Швецыі Петэр Хултгвіст.

"Мы цалкам перакананыя ў тым, што рабілі сілы абароны Швецыі: яны атрымалі яснае пацверджанне, што ў шведскія вады заходзіла замежная падводная лодка", — перадае РБК словы шведскага міністра.

Нагадаем, што 14 лістапада галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Швецыі Сверкер Ёрансан заяўляў, што вайскоўцы атрымалі доказы несанкцыяванага ўваходжання замежнага падводнага аб'екта ў акваторыю Стакгольмскага архіпелага. Гаворка ішла пра невялікую падлодку. Шведскае войска шукала падлодку з дапамогай караблёў і верталётаў, аднак безвынікова. 24 кастрычніка Швецыя спыніла пошукі невядомай падводнай лодкі.

СМІ паведамлялі, быццам з падлодкі перахапілі сігнал на рускай мове. Аднак Мінабароны Расіі абвергла гэтыя звесткі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі