Шведскага журналіста, пераможцу World Press Photo, дэпартуюць з Беларусі
Пол Хансэн / worldpressphoto.org
27 жніўня ў Мінску падчас акцыі пратэсту затрымалі больш за 50 журналістаў. Сярод іх апынуўся шведскі фотакарэспандэнт Пол Хансэн. Цяпер ён павінен пакінуць Беларусь і не зможа ўехаць у краіну на працягу пяці гадоў, паведамляе "БАЖ".
Пол Хансэн — фотажурналіст, які працуе ў шведскім выданні Dagens Nyheter. У 2013 годзе фатаграфія Хансэна з пахавальнай працэсіі ў Газа стала пераможцам конкурсу World Press Photo. На ёй паказаны бацька, які нясе целы палесцінскіх дзяцей, забітых падчас ізраільскага паветранага нападу.
Мы сабралі для вас найлепшыя работы фотажурналіста. У сваім блогу Хансэн паспеў апублікаваць і фота з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.