“Шведская камісія” для “збеглых” і чаканне вайны — эфір з Мацукевічам
Павел Мацукевіч / Еўрарадыё
Пакуль Захад уводзіць усё новыя санкцыі ў дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў, у Мінску прыдумляюць, як, не спыняючы рэпрэсій і выносячы ўсё новыя прысуды, завабіць “збеглых” вярнуцца. Ды яшчэ і каб яны самі на сябе напісалі даносы і паабяцалі аплаціць усё, што ім з галавы налічыць невядома хто, як і невядома хто будзе ім дазволы на вяртанне выдаваць.
Ці шмат знойдзецца тых, хто паверыць абяцанням рэжыму і выпісаным “шведскімі камісіямі” паперкам? Што прымусіла Лукашэнку ляцець у Зімбабвэ і што на мове дыпламатаў азначаюць провады з казлом? Ці паўплываюць санкцыі на дзеянні рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.