Сілавікі і банкі РБ за 3 месяцы прыпынілі перавод грошай на 12,7 млн рублёў

Банкамат

Банкамат

За тры месяцы працы Аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ) банкі прыпынілі аплатныя аперацыі на суму больш за 10 млн рублёў, а праваахоўныя органы — на 2,7 млн рублёў. Такія лічбы называе генпракурор Андрэй Швед.

Генпракуратура, СК, КДБ і МУС атрымалі права прыпыняць на тэрмін да 10 сутак аперацыі па рахунках і электронных кашальках карыстальніка плацежных паслуг, калі ёсць інфармацыя пра крадзеж. "Праца сістэмы дазволіла аператыўна прыпыняць рух на рахунках, праз якія перамяшчаліся выкрадзеныя грашовыя сродкі, а таксама накладваць на іх арышт", — падкрэслівае Швед.

Адпаведны ўказ, які дае сілавікам такія паўнамоцтвы, Лукашэнка падпісаў 29 жніўня 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі