Сілавікі перахапілі кантроль над сатырычным тэлеграм-каналам
Сілавікі перахапілі кантроль над сатырычным тэлеграм-каналам "Советская Белоруссия", а яго адміністратар верагодна затрыманы.
Яго знаёмыя кажуць, што сувязь з ім знікла яшчэ напярэдадні. Яны дапускаюць, што адбылося затрыманне. Хто гэты чалавек, невядома. Тэлеграм-канал ён рабіў ананімна, асвятляў бягучыя падзеі ў Беларусі, імітуючы дзяржаўную прапаганду РБ. Цяпер на тэлеграм-канале пачалі з'яўляцца дзіўныя пасты, якія не адпавядаюць ранейшаму кантэнту.
У тг-канала было каля 28 тысяч падпісчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.