Сілавікі, верагодна, захапілі чат ініцыятывы "Маці 328" у Viber — праваабаронцы

"Маці 328"

"Маці 328" / svaboda.org

Чат ініцыятывы "Маці 328" у Viber, верагодна, быў захоплены сілавікамі, пішуць праваабаронцы.

Па іх звестках, учора ўвечары ўдзельнікаў чату выдаліў ананімны адміністратар.

Рух "Маці 328" аб'ядноўвае жанчын, чые дзеці асуджаныя па 3 і 4 частках "наркатычнага" 328 артыкула Крымінальнага кодэкса. Жанчыны змагаюцца за адмену празмерна жорсткіх пакаранняў для непаўналетніх і рэгулярна прыходзяць на прыёмы да чыноўнікаў.

За апошні год удзельнікі ініцыятывы хадзілі на прыёмы да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, выязныя пасяджэнні пракурораў, сустракаліся са старшынёй Вярхоўнага суда, генпракурорам і прадстаўнікамі МУС. Яны паказвалі статыстыку росту нарказлачынстваў і неэфектыўнасць ужывання велізарных тэрмінаў зняволення для непаўналетніх — ад 10 да 15 гадоў.

Па звестках праваабаронцаў, пасля таго, як улетку інфармацыя пра такія сустрэчы трапіла ў СМІ, за ўсімі ўдзельнікамі ініцыятывы стаў пільна сачыць ГУБАЗіК. Некаторых актывістаў выклікалі на допыт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі