Сілавікі затрымалі адміністратараў крамы "Б/Уржуазные ценности"
Мінская мэблевая барахолка "Б/Уржуазные ценности" прыпыніла працу "па тэхнічных прычынах". Як стала вядома Еўрарадыё, крамай заняліся сілавікі: ёсць затрыманні сярод адміністрацыі.
"Б/Уржуазные ценности" — блышыны рынак з мэбляй ды іншымі артэфактамі для дома розных стыляў, ад антыкварных да сучасных. Крама месціцца непадалёк ад гіпермаркета "Карона" на вуліцы Кальварыйскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.