Сілавікі затрымалі намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі

Сілавікі затрымалі намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі

У Віцебску на днях затрымалі намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Ярмыкіна, піша tut.by са спасылкай на некалькі інфармаваных крыніцаў.

Разам з Ярмыкіным затрымалі яшчэ некалькі яго таварышаў. "Некаторыя былі раней судзімымі і нідзе не працавалі. Іх падазраюць у ашуканскіх дзеяннях", — паведаміў суразмоўца tut.by.

Іншая крыніца паведаміла, што гэтая група спрабавала дамагчыся, каб былому дырэктару Аршанскага авіярамонтнага і інструментальнага заводаў Уладзіміра Троіцкага змякчылі пакаранне. На пачатку 2018 года яму прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі. Крыніца tut.by удакладніла: "Казыралі сувязямі і патрабавалі грошы. Завалодалі некалькімі тысячамі долараў, калекцыяй манет і ювелірнымі вырабамі. Але першапачаткова не планавалі выконваць узятыя абавязанні". 

Сяргей Ярмыкін балатаваўся ў дэпутаты, ён узначальвае Віцебскую абласную арганізацыю ЛДП.

Адзін з лідараў ЛДПБ Алег Гайдукевіч заявіў журналістам, што ў гэтай гісторыі "палітыкі дакладна няма". Па яго словах, гэта "пытанні камерцыі і бізнэсу". 

Гайдукевіч дадаў, што ў ЛДП 50 тысяч чальцоў. "Я паставіў задачу да 2019 года ачысціцца і пазбавіцца ад непатрэбных пытанняў. Каб у партыі былі адны "цнатліўцы", як я", — патлумачыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі