Сілавікі затрымалі сямейную пару, якая вырашыла вярнуцца з Польшчы ў Беларусь

Затрыманых прымусілі гаварыць перад камерай сілавікоў / скрыншот відэа

Затрыманых прымусілі гаварыць перад камерай сілавікоў / скрыншот відэа

Сямейная пара беларусаў была затрыманая пасля вяртання з Польшчы ў Беларусь. У суседнюю краіну яны пераехалі, баючыся рэпрэсій, распавядае мужчына на відэа, якое з'явілася ў канале сілавікоў. Затым сям'я вырашылі вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая.

Мужчыну таксама прымусілі "прызнацца" ў кадры, што ён разам з жонкай некалькі разоў "выходзіў на мітынгі". Акрамя таго, сілавікі апублікавалі фатаграфіі мужа і жонкі з пратэстных мітынгаў. Гэтыя здымкі яны знайшлі ў тэлефонах сямейнай пары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі