Сіноптыкі абяцаюць у суботу воблачнае надвор'е і 8 градусаў цяпла
Днём паветра прагрэецца да 2-8 градусаў
У суботу, 13 лістапада, у Беларусі будзе воблачна, а максімальная тэмпература паветра днём складзе 8 градусаў са знакам "плюс", паведамляюць сіноптыкі.
Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаецца туман. У цёмны час сутак месцамі прагназуецца слабы галалёд. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні ўмераны, 4-9 м/с.
Удзень па ўсёй краіне чакаецца воблачнае надвор'е, без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +3 градусаў, днём паветра прагрэецца да 2-8 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.