Сівіцкі: Расія цісне, бо Беларусь не згаджаецца на вайсковыя базы

Сівіцкі: Расія цісне, бо Беларусь не згаджаецца на вайсковыя базы

Прычына ціску з боку Расіі заключаецца ў тым, што Аляксандр Лукашэнка не пагаджаецца на павелічэнне расійскай вайсковай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі. Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў палітолаг Арсеній Сівіцкі, дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў:

Сівіцкі: Расія цісне, бо Беларусь не згаджаецца на вайсковыя базы

"Мы не паддаемся пад базы, і гэта першасная матывацыя Крамля. Як мы ведаем, Беларусь не прызнае сябе часткай ніякай сферы ўплыву. Мы, хто не ведае, самастойная незалежная і суверэнная краіна. І таксама, з пункту гледжання ўласнай бяспекі Беларусі, прысутнасць замежных войскаў, асабліва краіны, якая на міжнароднай арэне паводзіць сябе даволі нечакана і непрадказальна, ― даволі небяспечная для нашага суверэнітэту і незалежнасці".

Апошні раз Пуцін і Лукашэнка абмяркоўвалі разгортванне расійскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі ў кастрычніку 2016 года. На думку спадара Сівіцкага, на гэтых перамовах расійскі прэзідэнт выставіў ультыматум, на які беларускі лідар не пагадзіўся. Прынцыповасць пазіцыі беларускага боку прывяла да таго, што Лукашэнка прапусціў саміт АДКБ у Санкт-Пецярбургу, які праходзіў 26 снежня.

Цалкам размову з Арсеніем Сівіцкім, у якой мы прааналізавалі рашэнне Расіі ўвесці памежную тэрыторыю на мяжы з Беларуссю, слухайце ў плэеры ніжэй:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі