СК абвінавачвае 20 грамадзян ва ўхіленні выплаты падаткаў
Следчыя высветлілі, што трое жыхароў Мінска ў 2010 годзе стварылі злачынную схему па аказанні дапамогі прадпрыемствам ва ўхіленні ад выплаты падатку на прыбытак і даданую вартасць. Для гэтых мэтаў імі было зарэгістравана больш за 70 ілжэпрадпрымальніцкіх структур рознай формы ўласнасці.
Згодна з размеркаванымі ролямі, удзельнікі групы шукалі кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, зацікаўленых у вывадзе капіталу з абароту з дапамогай ценявых схемаў.
Пасля, выкарыстоўваючы рэквізіты, пячаткі і дакументы ілжэструктур, паміж кліентам і падкантрольнымі групе структурамі складаліся фіктыўныя дамовы аб нібыта наяўных гаспадарчых аперацыях. Пры гэтым непасрэднае ўхіленне ад выплаты падаткаў адбывалася з дапамогай заніжэння падаткаабкладальнай базы.
За кожную такую аперацыю, пасля перадачы сродкаў, група забірала належны ёй працэнт. Усяго за чатыры гады злачыннай дзейнасці дзяржавай было недаатрымана падаткаў на суму звыш 20 мільярдаў рублёў, паведамляе сайт Следчага камітэта Беларусі.
У цяперашні час аднаму з арганізатараў злачыннай схемы і 19 кіраўнікам суб’ектаў рэальнага сектара эканомікі па крымінальнай справе прад’яўлена абвінавачванне па арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі, яшчэ 19 чалавек праходзяць у якасці падазраваных.
Фота: news.headline.kz