СК падазрае мінчука ў згвалтаванні малалетняга 11 гадоў таму

Мінсук, затрыманы па падазрэнні ў гвалтаванні малалетняга школьніка

Мінсук, затрыманы па падазрэнні ў гвалтаванні малалетняга школьніка / Следчы камітэт

Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне мінчука, якога падазраюць у гвалтоўных сексуальных дзеяннях у дачыненні да малалетняга дзіцяці 11 гадоў таму.

"21 снежня 2012 года ў адной са сталічных школ 6-гадовы вучань знаходзіўся ў групе падоўжанага дня. Падчас ціхага часу дзіця накіравалася ў прыбіральню, куды праз нейкі час зайшоў невядомы мужчына. Калі хлопчык збіраўся сыходзіць, незнаёмы рэзка са спіны пачаў штурхаць яго ў бок далёкай кабінкі туалета, дзе здзейсніў непрыстойныя распусныя дзеянні", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Пасля гэтага мужчына спакойна пакінуў школу, а спалоханае дзіця адразу ж расказала дарослым пра здарэнне.

На месцы здарэння следча-аператыўная група выявіла след рукі, біялагічныя змывы і споднюю бялізну дзіцяці. Па паказаннях хлопчыка следчыя склалі фотаробат меркаванага злачынца. Аднак выявіць яго ў той час не змаглі, хаця праверылі дзясяткі мужчын.

Сярод іншых быў мінчук, які меў вялікае падабенства з фотаробатам. Ён прызнаўся, што прыходзіў у школу, каб скрасці каштоўныя рэчы, але нічога не знайшоў і таму проста сышоў.

Сёлета ў студзені новыя тэхналогіі дазволілі следчым канчаткова пацвердзіць дачыненне мужчыны да злачынства, учыненага ў 2012 годзе. Пад цяжарам прад'яўленых доказаў 35-гадовы мінчук прызнаўся ў зробленым і падрабязна расказаў пра падзеі 11-гадовай даўніны.

Таксама выявілася, што ён раней ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі