СК пагражае канфіскаваць маёмасць яшчэ 45 беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой

Следчы камітэт

Следчы камітэт / БЕЛТА

Больш за 20 чалавек прызнаны падазронымі па крымінальнай справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Аб гэтым паведамляюць у Следчым камітэце Беларусі. Гэта людзі, якія прынялі ўдзел у новай ініцыятыве дэмакратычных сіл "Платформа 2025". Нагадаем, яе мэтай з'яўляецца аб'яднанне намаганняў па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсій у Беларусі. Але ў СК лічаць, што мэта аб'яднання — "замах на канстытуцыйны лад, умяшанне звонку ва ўнутраныя справы, навязванне палітычнага курсу, які супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны". Там адзначылі, што дадаткова ўстанавілі яшчэ "22 асобы", яны прызнаныя падазраванымі.

Яшчэ 23 чалавекі сталі фігурантамі іншай крымінальнай справы — аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзелу ў ім. Нагодай для іх пераследу стаў удзел у вулічных акцыях у рамаках "Дня годнасці". Мерапрыемствы прайшлі ў гарадах Чэхіі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Германіі, Грузіі, ЗША і іншых краін. У СК лічаць, што гэта была "спроба падрыву аўтарытэту Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, кампраметацыя дзейнага кіраўніцтва краіны".

Там асабліва падкрэслілі, што ў рамках расследавання крымінальнай справы сабрана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці падазраваных. Ідуць "следчыя дзеянні", у тым ліку ператрусы і накладанне арышту на маёмасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі