СК раскрыў дэталі "справы Дзядка": "радыкальны" ТГ-канал і бутэлькі з бензінам

СК раскрыў дэталі "справы Дзядка": "радыкальны" ТГ-канал і бутэлькі з бензінам

Следчае ўпраўленне па горадзе Мінску завяршыла расследаванне крымінальнай справы анархіста Мікалая Дзядка, паведамляе прэс-служба СК. Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. (Дарэчы, пра завяршэнне расследавання справы Дзядка праваабаронцы "Вясны" казалі яшчэ тры тыдні таму.)

Паводле інфармацыі следства, 23 жніўня Дзядок актыўна ўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Мінску. "Усведамляючы супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ён разам з невыяўленымі асобамі парушаў грамадскі спакой і блакаваў руху транспарту", — заяўляе прэс-служба СК.

Таксама яго вінавацяць у адміністраванні "радыкальнага тэлеграм-канала". Маўляў, гэты канал быў скіраваны "на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь". Паводле следства, Дзядок выкарыстоўваў метады, "накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму"

Затрымалі анархіста ў лістападзе 2020 года на арандаванай кватэры ў Асіповіцкім раёне. Падчас ператрусу ў кватэры нібыта выявілі шкляныя бутэлькі з "кактэйлем Молатава". Паводле некаторых звестак, знайсці актывіста змаглі з дапамогай праграмы KiPod, распрацаванай кампаніяй Synesis.

Дзядку выставілі абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

342 — актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту;

361 — распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт;

295-3 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў.

СК раскрыў дэталі "справы Дзядка": "радыкальны" ТГ-канал і бутэлькі з бензінам
Мікола Дзядок падчас акцыі пратэсту / прэс-служба СК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі