СК: Трагедыі ў Смаргоні папярэднічалі "працяглыя канфліктныя адносіны"

СК: Трагедыі ў Смаргоні папярэднічалі "працяглыя канфліктныя адносіны"

Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, учыненага спосабам, які носіць характар мукі і катавання.

Як паведамляла Еўрарадыё, мужчына выразаў былой жонцы на лобе нецэнзурнае слова "б...". Жанчына здолела вырвацца ад яго і ўцячы. Пасля гэтага смаргонец зарэзаў сам сябе. 

Па інфармацыі Следчага камітэта, здарэнне адбылося зранку 28 лютага. Злачынства ўчыніў мясцовы 59-гадовы жыхар. 57-гадовая былая жонка пражывала з ім разам. Прычынай дзеянняў смаргонца называюць "працяглыя канфліктныя адносіны".

Следчыя працягваюць расследаванне. Яны дапытваюць родных, блізкіх і знаёмыя былых мужа і жонкі. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць іх асобы. 

Атрыманыя жанчынай цялесныя пашкоджанні эксперты аднеслі да катэгорыі цяжкіх. Жанчына знаходзіцца на лячэнні ў лякарні.

Крымінальная справа перададзеная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі