Скандальнай фігуры на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску прыладзілі "рукі" (фота)

Скандальнай фігуры на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску прыладзілі "рукі" (фота)

Скандальная скульптура на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску займела "рукі". Хтосьці ўваткнуў у абламаныя "рукі" скульптуры галінкі, якія выглядаюць даволі арганічна.

Як распавядала Еўрарадыё, эпатажная скульптура на вуліцы ў цэнтры Мінска з'явілая падчас фэсту Vulica Brasil. Па словах аўтара, мастака Базыля Сташэвіча, гэта не "чалавек-вагіна", як мяркуе большасць, а "Вялікая істота" — "сімбіёз бактэрыі, чалавека і расліны". 

Скульптура зробленая з пенапласта. Нетрываласцю матэрыялу праз некалькі дзён пасля ўсталявання скарысталіся вандалы: яны адламалі ёй рукі і адарвалі некалькі дробных дэталяў. 

Падрабязнае інтэрв'ю з Базылём Сташэвічам наконт правакацыйнай фігуры чытайце тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі