Скандальная Рада: пад каго і навошта “зачышчаюць” КР — эфір з Жываглод

Алена Жываглод / Еўрарадыё
Алена Жываглод / Еўрарадыё

Не прайшло і некалькі месяцаў пасля гучнага сыходу з Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі, як здарыўся чарговы скандал: не так гучна, але са складу гэтай структуры выйшаў не менш медыйна заўважны за Латушку дзеяч — Аляксандр Кабанаў. Але такое адчуванне, што карабель пад назвай “Каардынацыйная рада” не заўважыў страты яшчэ аднаго байца і спакойна (а можа, нават і з палёгкай) працягвае рухацца да сваёй мэты. Праблема ў тым, што мэта гэтая далёка не відавочная і не зразумелая большасці беларусаў.

Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чаму з яе працягваюць сыходзіць людзі? Хто і пад якія мэты праводзіць “зачыстку” нязгодных? Чым сёння займаюцца “Сумленныя людзі” і пры чым тут Белстат і дзяржпрапаганда? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі”, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі