Склад беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Сочы
Сёння стартуюць ХXII зімовыя Алімпійскія гульні. Беларусь прадставяць 27 спартоўцаў, якія паўдзельнічаюць у спаборніцтвах па 5 дысцыплінах.
Склад беларускай зборнай наступны:
біятлон — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Надзея Пісарава; Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка, Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка.
фрыстайл — Аляксей Грышын (сцяганосец зборнай), Дзмітрый Дашчынскі, Антон Кушнір, Дзяніс Восіпаў; Ала Цупер, Ганна Гуськова, Вольга Капусціна.
лыжныя гонкі — Сяргей Далідовіч, Аляксандр Лазуткін, Міхаіл Сямёнаў, Аляксей Іваноў; Алена Саннікава, Валянціна Камінская.
горныя лыжы — Юрый Данілачкін; Марыя Шканава.
шорт-трэк — Максім Сяргееў; Вольга Талаева.
Грышын пра адмову Домрачавай несці сцяг: Паважная прычына — хвароба ці смерць
Фота — ria.ru