“Скончыць вайну за тыдзень”: ці здольны на гэта Трамп і на якіх умовах — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
У Белым доме не выключаюць заканчэння вайны ва Украіне ўжо на гэтым тыдні. І ўсё, безумоўна, дзякуючы намаганням і генію Дональда Трампа. Які, паводле яго асабістага пераканання, найлепшы з усіх амерыканскіх прэзідэнтаў. Лепшы нават за Джорджа Вашынгтана. А яшчэ ён верыць, што пераканае Пуціна і Сі Цзіньпіна ўдвая скараціць ваенныя выдаткі. І верне ў амерыканскі бюджэт 500 мільярдаў, нібыта патрачаныя на дапамогу Украіне (у названай суме нават Пентагон сумняваецца). А ў гэты час Германія вызначаецца з новым кіраўніцтвам. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда кажа пра неабходнасць “адцягнуць Трампа ад Масквы”, а Лукашэнка чакае працягу перамоў з Вашынгтонам…
Што стаіць за словамі Трампа пра хуткае заканчэнне вайны ва Украіне і на якіх умовах ён гатовы гэта рабіць? Ці сапраўды ў свеце адбываецца “правы паварот” і якія небяспекі гэта нясе? Ці сапраўды варта чакаць пагаршэння адносінаў паміж ЕС і ЗША і што ад гэтага выйграе Лукашэнка? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.