Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на кіраўніка Салігорскага раёна
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на старшыню Салігорскага райвыканкама. Чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду, паведамляе сайт ведамства.
Расследаваннем крымінальнай справы займаецца галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта.
Падазраванага затрымалі, з ім працуюць следчыя. Цяпер вырашаецца пытанне, ці браць чыноўніка пад варту.