Следчы камітэт пацвердзіў самападпал мужчыны на плошчы Незалежнасці

Следчы камітэт пацвердзіў самападпал мужчыны на плошчы Незалежнасці

Супрацоўнікі Следчага камітэта працуюць на месцы трагедыі на плошчы Незалежнасці. 

Прэс-служба СК пацвердзіла, што 35-гадовы мужчына ўчыніў самападпал: абліў сябе невысветленай вадкасцю і падпаліў. "Ахоплены полымем мужчына быў патушаны мінакам і супрацоўнікам праваахоўных органаў. У цяперашні момант ён шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя", — гаворыцца ў паведамленні СК.

На фатаздымку з плошчы Незалежнасці бачна, што на месцыа здарэння засталася куртка і бутэлька.

У мужчыны, па словах медыкаў, апёкі больш як 50% цела, яго даставілі Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі