Следчы камітэт затрымаў топ-менеджара буйнога малаказавода
Праваахоўнікі затрымалі намесніка гендырэктара па тэхнічных пытаннях віцебскага ААТ "Малако" Сяргея Выхватня на працоўным месцы. Паводле інфармацыі tut.by, затрыманне адбылося каля паўгода таму. Паведамляецца, што пры топ-менеджары знайшлі буйную сума грошай і агнястрэльную зброю.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці пацвердзілі, што Сяргей Выхвацень быў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару па некалькіх эпізодах. Афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава распавяла, што знойдзеная пры ператрусе ў менеджара агнястрэльная зброя была зарэгістраваная належным чынам. Да справы яна дачынення не мае.
Паведамляецца, што Выхвацень працаваў намеснікам гендырэктара віцебскага "Малака" з лютага 2013 года. Да таго ён год быў дырэктарам прадпрыемства "Быхаўмалако", а перад тым каля 13 гадоў працаваў вядучым інжынерам-механікам Слаўгарадскага масларобна-сыраробнага завода.
Віцебскае ААТ "Малако" — адно з найбуйнейшых малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Яго вытворчыя магутнасці дазваляюць перапрацоўваць да 700 тон малака ў суткі. Прадпрыемства мае пяць цэхаў у гарадах Шуміліна, Лёзна, Навалукомль, Гарадок, а таксама ў пасёлку Янавічы.