Следчыя праводзяць праверку па факце затрымання журналістаў Еўрарадыё

Там група журналістаў сустракала апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца, які вызваліўся пасля адбыцця тэрміну "хіміі". Аднак міліцыя затрымала 10 журналістаў, "каб праверыць іх асобы". Сярод іх былі карэспандэнты Еўрарадыё Віталь Ругайн і Алесь Пілецкі. Журналістаў вызвалілі з пастарунка толькі пасля таго, як Севярынец сышоў з будынка вакзалу.



Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала афіцыйную скаргу на дзеянні міліцыянтаў, якая і стала падставай для праверкі, якую праводзіць Следчы камітэт. Яна працягнецца да 4 снежня, інфармуе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі