Следчыя распавялі пра абставіны жахлівай аварыі пад Смалявічамі і вінаватых

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

У Галоўным следчым упраўленні распавялі пра абставіны жахлівай аварыі 20 лютага пад Смалявічамі, дзе адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і грузавіка. 60-гадовы вадзіцель МАЗа, кіруючы тэхнічна няспраўным транспартным сродкам, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Загінулі 13 чалавек (кіроўца і пасажыры маршруткі, у тым ліку двое дзяцей — на месцы аварыі загінулі 11 чалавек, яшчэ 2 пасля памерлі ў лякарнях), цяжкія траўмы атрымалі 7. Следчыя высветлілі, што МАЗ быў перагружаны пяском. Гэта і прывяло да "канчатковага разбурэння раней няспраўнай хадавой часткі аўтамабіля і, як вынік, страты кіравання транспартным сродкам". І кіроўца пры выедзе ведаў пра няспраўнасць. Каб гэта высветліць, следствам праводзіліся шматлікія экспертызы.

Кіроўцу МАЗа выстаўлена абвінавачванне па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб". Пасля аварыі яго затрымлівалі. Цяпер мужчына пад хатнім арыштам.

У дачыненні да аднаго з кіраўнікоў аўтапарка ААТ "Мінскаблаўтатранс" распачата крымінальная справа па артыкуле "невыкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы".

Таксама адзначаецца, што падчас расследавання выявілі "шэраг сур'ёзных парушэнняў з боку перавозчыкаў, а таксама дарожных службаў". Напрыклад, у маршрутцы было на 4 пасажыры больш, чым прадбачана месцаў. У ёй не было рамянёў бяспекі.

Вынікі аўтадарожнай экспертызы паказалі, што "пакрыццё праезнай часткі ў месцы аварыі не адпавядае патрабаванням".

Следчыя распавялі пра абставіны жахлівай аварыі пад Смалявічамі і вінаватых
sk.gov.by
Следчыя распавялі пра абставіны жахлівай аварыі пад Смалявічамі і вінаватых

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі