Следчыя шукаюць відавочцаў смяротнага ДТЗ у аграгарадку пад Гомелем

Следчыя шукаюць відавочцаў смяротнага ДТЗ у аграгарадку пад Гомелем

Следчы камітэт шукае відавочцаў смяротнага наезду грузавіка на сталага веку жанчыну — інцыдэнт адбыўся ў аграгарадку Яроміна пад Гомелем. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыю Крываногаву, гэта здарылася 7 красавіка.

Аўтамабіль “Рэно Магнум” з паўпрычэпам каля першай гадзіны ночы наехаў на пенсіянерку 1933 года нараджэння, якая знаходзілася на праезнай частцы. Жанчына сканала ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека).

Грамадзян, якія маюць інфармацыю па гэтым інцыдэнце, просвяць пазваніць па нумарах 8 (0232) 70 45 49, 8 (044) 772 75 45, 8 (029) 333 32 05.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі