Слуцкая справа: накладзены арышт на маёмасць на 2 млрд рублёў

Ім інкрымінуюць перавышэнне службовых паўнамоцтваў, халатнасць і злоўжыванне ўладай. Ужо падлічана, што за мінулы год і два месяцы 2014-га прадпрыемства панесла страты на 157 млрд рублёў.



Вось што распавяла тэлеканалу АНТ пра расследаванне справы Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці:



"Дапытваюцца сведкі. Вывучаецца забраная на прадпрыемстве дакументацыя. Праведзеныя ператрусы, па выніках якіх накладзены арышт на маёмасць на агульную суму каля 2 млрд беларускіх рублёў".



Паводле слоў Беланог, "у рэгіён" выехаў старшыня Следчага камітэта.
 

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведаў Слуцкі мясакамбінат 11 красавіка. Ён быў раз'юшаны антысанітарнымі ўмовамі, у якіх захоўвалася мяса: "Усіх вінаватых у камеру, няхай кампенсуюць страты. Усё павінна быць перапрацавана. Усё, што сапсаванае, няхай ядуць".

Слуцкі мясакамбінат: “Наша мяса не гнілое, яно добрае па якасці”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі