Слуцкі вясковец скраў дуб у "Нашай Нівы"

Слуцкі вясковец скраў дуб у "Нашай Нівы"

У Слуцкім раёне 29-гадовы жыхар вёскі Прошчыцы самавольна спілаваў дуб за дзевяць кіламетраў ад роднай вёскі — каля вёскі Радзічава, піша kurjer.info

Вясковец хацеў нарыхтаваць дроў. Аднак па ордар на нарыхтоўку дроваў у Слуцкі лясгас ён звяртацца не стаў, а нагледзеў дрэва на тэрыторыі ААТ "Слуцкі мясакамбінат" філіял ПСГ "Наша Ніва".

18 студзеня вясковец спілаваў 150-гадовы дуб дыяметрам 71 см, вышынёй з 4-павярховы дом. Ён нарыхтаваў сабе амаль тры кубаметры дроваў.

Супрацоўнікі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі парушальніка 4 лютага. Яго аштрафавалі на 25,5 рубля (1 базавую велічыню) і прызначылі кампенсацыю шкоды — 1285,2 рубля.

Дровы ў мужчыны засталіся, але абышліся яму на вагу золата. Калі б вясковец узяў ордар, дык заплаціў бы за гэты аб'ём каля пяці рублёў. Цяпер жа давядзецца плаціць у 255 разоў даражэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі