СМІ: частку легендарнага Бурштынавага пакоя немцы маглі схаваць у Мазыры

СМІ: частку легендарнага Бурштынавага пакоя немцы маглі схаваць у Мазыры

Частку легендарнага Бурштынавага пакоя немцы маглі схаваць у Мазыры. Пра гэта сцвярджае мясцовая краязнаўца Ганна Булаш. Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", яна спасылаецца на расповед суседа па дому Янкеля Кантара, які перажыў нямецкую акупацыю. Паводле яго слоў, перад адступленнем нямецкія акупанты хавалі каштоўнасці ў падзямеллях на гары Камунараў (Замкавай гары), а рабочых пасля расстралялі.

Бурштынавы пакой — гэта шэдэўр мастацтва XVIII стагоддзя. Ён быў вывезены немцамі з Екацярынінскага палацу пад Ленінградам падчас вайны, знаходзіўся ў Кенігсбергу. Вясной 1945 года Бурштынавы пакой знік. Ад таго часу яго пошукамі займаюцца шматлікія энтузіясты, існуюць сотні розных версій, дзе шэдэўр мог быць схаваны. Цяпер жа да яго дадалася яшчэ адна.

Праўда, яшчэ адзін мазырскі краязнаўца Аляксандр Бобр кажа, што ўпершыню чуе пра схаваны ў горадзе Бурштынавы пакой. Аднак пацвярджае, што ў Замкавай гары могуць быць падзямеллі, але археолагі іх яшчэ не знайшлі. Па адной версіі, у канцы лета 1941 года ў іх схавалі архіў абкама партыі, які не паспелі вывезці на ўсход.

Фота: sb.by

СМІ: частку легендарнага Бурштынавага пакоя немцы маглі схаваць у Мазыры

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі