СМІ: Для “Ідэя Банка” шукаюць новых уласнікаў

СМІ: Для “Ідэя Банка” шукаюць новых уласнікаў

Беларускі “Ідэя Банк” могуць прадаць новаму ўласніку. На тыдні ў польскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што ўладальнік фінансавага холдынгу Getin Лешак Чарнецкі хоча прадаць свае актывы ў Беларусі.

Выданне Puls Bisnesu у артыкуле пад назвай “Ідэя” заходзіць на Усходзе” паведамляе, што пошук новага ўласніка для банка вядзецца пры дапамозе Ротшыльда і ўкраінскай кампаніі FinPoint.

Getin Holding прыйшоў на беларускі рынак у 2008 годзе і набыў кантрольны пакет “Сомбелбанка” прыкладна за 6 мільёнаў долараў. У 2012 годзе на базе гэтай установы, перайменаванай у “Ідэя Банк”, быў створаны рознічны банк. У 2013 годзе Чарнецкі набыў за 4,8 мільёна еўра Беларускі банк малога бізнесу і далучыў яго да “Ідэя Банка”.

На сёння Getin сутыкнуўся з адмоўным уплывам на банкаўскі сектар эканамічнага крызісу ў Беларусі. І хоць “Ідэа Банк” па выніках першага квартала гэтага года палепшыў паказнік чыстага прыбытку, польскі мільярдэр хоча пазбавіцца ад актываў на ўсходзе ў мэтах рэарганізацыі свайго бізнеса.

У беларускім “Ідэя Банку” выданню ej.by не пацвердзілі інфармацыю наконт продажу актываў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі