СМІ: Хакеісты мінскага "Дынама" напісалі ліст Лукашэнку ў абарону Беражкова
Хакеісты мінскага "Дынама" напісалі ліст Аляксандру Лукашэнку ў абарону былога генеральнага менеджара клуба Уладзіміра Беражкова. Пра гэта паведаміў штотыднёвік "Белгазета". Адзначаецца, што прэс-служба ХК "Дынама-Мінск" пакінула гэтую інфармацыю без каментароў.
13 кастрычніка сканчаецца двухмесячны тэрмін папярэдняга расследавання па справе Беражкова. Ён быў затрыманы два месяцы таму. Уладзіміру Беражкову выставілі абвінавачанні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Фота: БЕЛТА