СМІ: Прэзідэнт Украіны накіраваўся ў Растоў-на-Доне для абмену Надзеі Саўчанкі

СМІ: Прэзідэнт Украіны накіраваўся ў Растоў-на-Доне для абмену Надзеі Саўчанкі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка накіраваўся ў Растоў-на-Доне разам з расіянамі Яўгенам Ерафеевым і Аляксандрам Аляксандравым для іх абмену на лётчыцу Надзею Саўчанка. Пра гэта паведамляе расійскі “Інтэрфакс” са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Як перадае агенцтва, самалёт з Парашэнкам і расіянамі прызямліцца ў Растове-на-Доне ў бліжэйшыя гадзіны. Саўчанка таксама знаходзіцца ў Растове. Імаверна, што абмен адбудзецца ў рамках дамоўленасцяў аб выдачы асобаў для далейшага адбывання пакарання.

Адвакаты Саўчанкі пры гэтым заяўляюць, што нічога не ведаюць пра яе магчымае вызваленне.

У пачатку ліпеня 2014 году Надзея Саўчанка была захопленая прарасійскімі сепаратыстамі і незаконна вывезеная ў Расію. Там яе абвінавацілі ў забойстве расійскіх журналістаў.  22 сакавіка 2016 года лётчыцу асудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі