СМІ: Пры далейшых рэпрэсіях у Беларусі могуць забраць Еўрагульні-2019

СМІ: Пры далейшых рэпрэсіях у Беларусі могуць забраць Еўрагульні-2019

Захад вельмі нервова ўспрыняў ператрусы ў офісах недзяржаўных выданняў і затрыманні журналістаў у Беларусі. Пра гэта "Нашай ніве" паведаміла крыніца з дыпламатычных колаў. Па іх словах, Еўропа перажывае фрустрацыю — расчараванне ад чарговы раз няспраўджаных спадзяванняў.

Цяпер заходнія краіны ўзгадняюць свае пазіцыі. Сярод іншага разглядаецца варыянт забраць у Беларусі права на правядзенне Еўрагульняў у 2019 годзе. Дыпламаты кажуць, што прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў не зацікаўленыя ў такім варыянце, але разглядаюць яго як магчымы сцэнар. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі