СМІ: Следчы камітэт затрымаў яшчэ аднаго журналіста — Аляксея Жукава
З'явіліся звесткі, што 8 жніўня Следчы камітэт затрымаў яшчэ аднаго журналіста. Як піша reform.by, Аляксея Жукава і яго жонку Арыну Сёмычкіну забралі з дому ў Бараўлянах.
Падрабязнасці візіту пакуль невядомыя. Алексей Жукаў працуе рэдактарам сайта газеты "Беларусы i рынак".
Акрамя Жукава сёння супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі з ператрусам да медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага. Па іх зветках, з яго хатняга IP-адраса быў несанкцыянаваны заход на платную падпіску БЕЛТА.
Аляксей Жукаў быў госцем у студыі Еўрарадыё 6 жніўня, Паўлюк Быкоўскі — 7 жніўня.
7 жніўня Следчы камітэт правёў ператрусы ў офісах TUT.by, БелаПАН, газеты "Навука". Крымінальная справа пачатая за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі агенцтва БЕЛТА. Затрыманы шэраг журналістаў.