СМІ: У міліцыянтаў разгерметызаваўся газавы балончык і атруціў людзей у трамваі
Інцыдэнт у мінскім трамваі — міліцыянты везлі з сабой газавы балончык са спецсродкам “Шок”, які разгерметызаваўся ў вагоне, дзе былі пасажыры. Пра гэтае здарэнне парталу TUT.by распавёў Юрый, які ехаў у тым трамваі
Паводле яго словаў, на гадзінніку было 23.15. Трамвай ехаў у бок Серабранкі. На прыпынку “Казлова” туды зайшла група юных міліцыянтаў, 8-10 чалавек. Ля чыгуначнага моста пасажыры раптам пачалі чыхаць і кашляць. У людзей здарылася паніка. У кіроўцы патрабавалі, каб яна спынілася і адчыніла дзеверы, але яна ніяк не адрэагавала.
Праваахоўнікі і самі былі разгубленыя і не змаглі правільна правесці эвакуацыю. Трамвай спыніўся толькі пасля шматлікіх патрабаванняў пасажыраў. Пасля высветлілася, што праваахоўнікі — гэта вайскоўцы і ў аднаго з іх разгерметызаваўся газавы балончык. Ён пачаў апраўдвацца, што спецсродак “Шок” не нясе небяспекі. Сведка пры гэтым кажа, што пасля цягам некалькіх гадзінаў адчуваў перац у носе.
Дыспетчар трамвайнага парку заявіў TUT.by, што не мае інфармацыі пра такі інцыдэнт. У дзяжурнай частцы ГУУС Мінгарвыканкама таксама не зафіксаванае гэтае здарэнне. Магчыма, у пятніцу ўвечары ў трамваі ехалі вайскоўцы ў міліцэйскай форме. Але і ў прэс-службе Унутраных войскаў МУС такую інфармацыю не пацвярджаюць.